«Троица» будет электронной |
04.12.2006 г. |
Аляксей Мінчонак - www.charter97.org - 20/10/2006
Этно-трио «Троица» существует вне контекста. Коллектив Ивана Кирчука как бы возвышается над всем (так называемом) белорусским шоу-бизнесом и продолжает качественно делать свою работу – разрабатывать и популизировать белорусскую этническую музыку. В скором времени, примерно через месяц, «Троица» выпускает свой очередной альбом. О том, каким он будет, а также о ближайшем концерте в КЗ «Минск» и видеоклипе «Сонцам асьвячуся» Иван Кирчук и кампания рассказали во время пресс-конференции в таверне «Камяніца».
Напачатку размова пайшла пра відэа фільм “Сонцам асьвячуся”, які за некалькі месяцаў існаваньня здолеў станоўча заракамэндаваць сябе на прэстыжных фэстывалях у Злучаных штатах. Да “Троіцы” гэтая стужка мае наўпроставае дачыненьне – Іван Кірчук зьняўся там у галоўнай ролі, а дакладней – у ролі самога сябе. Рэжысэр Сяргей Рыбакоў распавёў пра тое, што ўсе прадусары й культурніцкія мэнэджэры надзвычай высока ацэньваюць ідэю “Сонцам асьвячуся”. У этэр тэлеканалаў розных краінаў фільм выходзіў агульным лікам больш чым 20 разоў.
Пра новы альбом “Троіцы” журналістам распавёў гітарыст Юры Дзьмітрыеў. Працоўнай назвы матэрыял яшчэ ня мае, але ўсе трэкі запісаныя, засталося зрабіць зьвядзеньне і майстарынг. Па словах Дзьмітрыева, новы альбом “Троіцы” прыемна ўразіць крытыкаў і звычайных прыхільнікаў беларускай музыкі. “Новы матэрыял будзе ў традыцыях нашага гурта, то бок гэта будзе этнічная музыка, але ў альбоме ёсьць месцы і электронным эспэрымэнтам”, - інтрыгаваў прэсу Юры. Тым часам Іван Кірчук патлумачыў, чаму “Троіца”, маючы даволі вялікія сувязі з замежжам, свой новы альбом запісвала ўсё ж у Беларусі. “Наўрад ці мы б здолелі знайсьці за мяжою такога гукарэжысэра, які б суткамі сядзеў з намі ў студыі і дапамагаў знайсьці менавіта той гук для кожнага інстумэнта, які б задавальняў наш слых”, - сказаў Іван Іванавіч. “Да таго ж, кошт гадзіны працы ў беларускай студыі значны ніжэйшы за кошт у замежнай”, - дадаў лідэр “Троіцы”.
Сольны канцэрт калектыва адбудзецца 29 кастрычніка ў КЗ “Мінск”. Музыкі кажуць, што нават калі ня здолеюць сабраць поўную залю, то ў любым выпадку будуць радыя спрэзэнтаваць сваю творчасьць беларускім прыхільнікам. “Кожны “дамашні” канцэрт – гэта нешта асаблівае, да яго мы рыхтуемся больш старанна, чым да замежных выступаў, хоць і на міжнародных фэстывалях выглядаем ня блага”, - сказаў на заканчэньне Іван Кірчук.
|
Апошняе абнаўленне ( 26.01.2020 г. )
|