Жывы сэт і размова з этна-трыа "Троіца" на руінах храма ў вёсцы Беразавец, недалёка ад Карэлічаў на Гарадзеншчыне.
Месца па энергетыцы і прыгажосці проста неймавернае. Тут у 1863 годзе паўстала драўляная Троіцкая царква, пазней перабудаваная ў каменны храм, які быў разбураны падчас Першай сусветнай вайны.
"Троіца" зайграла свае галоўныя песні і паказала два новыя творы.