Альтернативное изображение
Альбом "Сем" - 2004
29.11.2006 г.
1. Па морачку

А па морачку да па сіняму
Хмелю мой зялёны мой
Там плыла - плыла стая вутачак
А за імі шэры селязенька
Узяў вутачку дай за крылышка
Калі Бог ссудзіць - гэта й Вам будзіць
А па вуліцы па шырокай
Там гуляў карагод дзевак
А за імі малады малойчык
Узяў дзевачку за правую ручку
Калі Бог ссудзіць - гэта й Вам будзіць

2. Дубравушка

Дубравушка дубравушка зялёная, зялёная
Чаму рана, чаму рана зашумела, зашумела?
Ну як жа мне, ну як жа мне не шумеці, не шумеці
Буян вецер, буян вецер завівае, завівае
Дробен дожджак, дробен дожджак накрапае, накрапае
Дубравушка

3. Сонюшка (Шэльма)

А на гары сонюшка ў даліне туман
А мне маладзюсенькай жалюшка-пячаль
Ой што за пячалюшка - дружка ў доме нет
Дзесь паехаў міленькі ў новы гарадок
Верніся мой міленькій, верніся дамой
А калі не вернішся я й сама вярну
Ой пайду ў стаеньку, выбяру каня
Ой выбрала конічка вараненькага
Запрагла калясачку маляванаю
Да паеду вулачкай брукаванаю
Да па етай вулачцы мой мілой ідзе
Да чужую шэльмушчу пад ручкі вядзе

4. Раёк

Ішоў Раёк ішоў Раёк дарогаю
Дарогаю, дарогаю шырокаю
Выйдзі Панок, выйдзі Панок пераймі Раёк
А хадзі Раю, Раю мой Раю А ка мне ў хатку
Мае двары, мае двары мяцёныя
Мае сталы, мае сталы засціланыя
Мае кубкі, мае кубкі наліваныя
А хадзі Раю, Раю мой Раю А ка мне ў хатку

5. Ні парой…

Ні парой ты зара занімаешся
Куды міл дружок сыбіраешся?
Ці ў паход, ці ў палёт, ці ў дарожачку?
Ці ў паход, ці ў палёт, ці ў дарожачку?
Ўсе салдатушкі ўсе ў паход пайшлі
Адна ротушка прызасталася
С атцом - мацер'ю распрашчалася
Прашчай айцец, прашчай айцец, прашчай маменька
Прашчай брат і сястра, маладая жана

6. Юр'я

Праважаем Юр'я За сяло далей у Рай
И рана далей у Рай
Праважаем Юр'я За сяло далей у Рай
И рана далей у Рай
Ты Юр'ява ночка маленька пасвяці
И рана далей у Рай
Каб было дзявочкам весяло далей у Рай
И рана далей у Рай
Я - Юр'я, Я - Юр'я, Я - Юр'я
Да Святы Юрай, дзе ж ты бываў?
Да Святы Юрай, дзе ж ты бываў?
Да Святы Юрай, дзе ж ты бываў?
Я па садах хадзіў людзям пчолак пладзіў, Гэй!
Да Святы Юрай, дзе ж ты бываў?
Я па хатах хадзіў людзям здароўе насіў, Гэй!

7. Сем чарак

Ой дайце мне дайце сем чарак гарэлкі
Адну чарку дайце каб я пасмялеў
А другую дайце каб павесялеў
А трэцюю дайце каб я пахмялеў
Дайце, дайце мне
А чацверту дайце каб я пап'янеў
А пятую дайце каб я п'яны стаў
Дайце, дайце мне
А шастую дайце каб я папяяў
А сёмую дайце каб я паскакаў
Дайце, дайце мне
Ой дайце мне дайце сем чарак гарэлкі
Дайце, дайце мне
Апошняе абнаўленне ( 11.03.2020 г. )
 
« Папяр.   Наст. »
© 2002 - 2025 этна-трыа "Троіца" / рэдактары: Сяргей Шупляк, Троiца
Joomla! is Free Software released under the GNU/GPL License.
хосцінг HOSTER.BY