Альтернативное изображение
Альбом "Троiца" - 1998
29.11.2006 г.

1. А ў гародзе на канапельцы

А ў гародзе на канапельцы Купала на Йвана
Там зязюлька кукавала
Кукавала праўду казала
А ня йдзіце дзеўкі за старога
А ў старога валаскоў многа
А йдзіце дзеўкі за маладога
А ў маладога грошаў многа

2. Рэчанька

Ой рэчанька, рэчанька чаму ж ты ня поўная
Чаму ж ты ня поўная (й) з беражком ня роўная
Лю-лі, лю-лі з беражком на роўная (й)
А як жа мне поўнай быць з беражкамі роўна плыць
Лю-лі, лю-лі з беражкамі роўна плыць
Янка коніка паіў Маня воду чэрпала (й)
Лю-лі, лю-лі Маня воду чэрпала (й)
Ой, лё-лі, лё-лі-лі-лё

3. А хваліўся сват

А хваліўся сват што багат
Ай на тры гумны малаціць
Што ў первым гумне стук да грук
А ў другом гумне (й) чорны мак
А ў трэцям гумне няхай так
А хваліўся сват што багат
А (й) на тры гумны малаціць

4. Кося, мой кося

Ай, кося, мой кося (й) чаго ж ты ня вясіл Гэй
Чаго ж ты ня весіл, галаву павесіў
А ці ж табе цяжка дай мая (й) сярмяжка
Ой, да мне не цяжка ой твая (й) сярмяжка
Ой да толькі цяжкі дальнія (й) дарогі
Дальнія (й) дарожкі частыя карчомкі
У карчму заізджаіш мяне прывызаіш
Табе маладому мёд-віно ня п'ецка (й)
А мне (й) маладому сена ні даецца
Мае капаточкі (й) к лёду прымірзаюць
Шоўкавая й грыўка снегам зыпадаіць

5. Русальная

Прывяду русалку, прывяду
Дай асінкаю заламлю У!
Няхай ма русалка ня ходзіць
Буйнага жыта ня роніць У!
Маё жыцейко гусценько
Пад каласком тоненько
Падайця вадзіцы
З халоднай крыніцы
Душа ачысціца
Жыццё (й) вароціцца
Правяду русалку, правяду
Дай асінкаю заламлю У!
(замова)
А вы розгары разгарыцеся
А вы русалачкі разбяжыся...

6. Курка рабушка

Гэй лё-лі лё
Была ў бабы (й) курка рабушка
Гэй лё-ля лё
Нанясла яец повен карабец
Усім рабятушкам па дзесятачку
Дному мальчышку (й) недастатачка
Вывелі каня, каня не бярэць
Каня не бярэць чалом ня б'ець
Выняслі яму шубу баброву
Шубу не бярэць чалом ня б'ець
Вывялі яму старую бабу
Бабу не бярэць і чалом ня б'ець
Вывелі каня, каня не бярэць
Каня не бярэць чалом ня б'ець
Вывялі яму дзеўку маладу
Дзеўку ён узяў і чалом аддаў
Леё-лё, лей-лё

7. Зеллейко

Я што ета за зеллейко
Сіняе корэннё
Усё (й) сіняе карэннё
Цераз тын хілілосе (й) ветачка зламілось
Усей ветачка зламілось ягадка скацілась
Ой варогі варогі
Да не пераходзе дарог
Хай пяройдзя сам Госпад Бог
А што ета за дзеванько малада дзяўчона
Усё малада дзяўцонка й
Я ў мамкі расла мальчышачкі стала
Усёй мальчышачкі стала

8. Ягода

Ягода з ягодай
Пры бару раслі (й)
Ягода з ягодай сакаціліся (й)
Сашачка з Галячкай (й)
Пры сялу раслі
Сашачка з Галячкай салучыліся (й)

9. Пчолейкі

Пчолейкі гудуць цэркаў будуюць. Святы вечар
А ў перша вакно Ангал уляцеў
Ангал уляцеў на прыстоле сеў
На прыстоле сеў свечы запаліў
Божа Маць хадзіла Бога прасіла
Ой дай жа Бажок мядок саладок
Ой дай жа Бажок мядок саладок
Паздраўляем Вас з Новым годам
З Новым годам з Ісусам Хрыстом
З Ісусам Хрыстом Святым Ражаством

10. Ішла Купала

Ішла Купала сялом сялом
Закрыўшы вочкі пяром пяром
Вітала хлапцом чалом чалом
Ішла Купала сялом сялом
Пляла вянрчкі шаўком шаўком
Свяціла ночкі ягнём ягнём
Славу Купалу пяём пяём
Слыла Купалка цяплом цяплом

11. Во-го-го каза

Во-го-го каза во-го шэрая
Дзе ж рогі дзела на соль праела
Соль дарагая каза залатая
Во-го-го каза во-го шэрая
А ты козіца шэрая мая
Во-го-го каза во-го шэрая
Гаспадынечка журавіначка
Выйдзі ў клетачку запалі свечачку
Зірні на бачок там стаіць мачок
Палажы яго на талерачку
Во-го-го каза
Не ідзі ў сяле там ліхі страўцы
Сабіраліся рахаваліся козачку ўбіць
Як далі ў вушка пацякла (й) крывава юшка
Як далі ў другоя (й) пацякло (й) тоя (й)
Во-го-го каза
Во-го-го каза
Гаспадар ідзе каляду нясе
Нашай козачцы на вячэрачку
І мерку аўса каб каза расла
І мерку жыта каб была сыта
І мерку сала каб каза ўстала
Во-го-го каза

12. Ой чуеш жа ты

Ой чуеш жа ты мая (й) мамачка
Як я цябе гукаю
Голас тонянькі лес высокянькі
Ня даходзя да мамкі
А ў шэрам бару пад сасонкаю
Я на (й) крэпка йзаснула У!
Голас тонянькі лес высокянькі
Ня даходзя да мамкі
А ў шэрам бару пад сасонкаю
Я на (й) крэпка йзаснула У!

13. Зялён дубок

Зялён дубок лісток ападае
Ой на малойца журба нападае
Ой бяруць молайца ў салдаты
Садзюць у маляваны вазочак
Ой вязуць у Піцербург-гарадочак
Ой толькі плача радзімая маці

14. Яблынь мая

Яблынь мая яблынь мая кудравая
Дакуль табе дакуль табе ў садзе стыяць
Стаю лета стаю і другое
На трэцяе на трэцяе павалюся (й)
Павалюся (й) усяму саду пакланюся (й)
Ты Галечка ты Галечка маладая
Дакуль табе дакуль табе ў дзеўках быці
Ужэ во годзік ужэ во годзік ужэ водругі
На трэцій год на трэцій год замуж выйду
Во-го-го? Гэ-гэ-я...
Апошняе абнаўленне ( 11.03.2020 г. )
 
« Папяр.

Слухаць

listen_google_music.png
download_on_itunes_w.png
© 1.2002 - 2024 этна-трыа "Троіца" / рэдактары: Сяргей Шупляк, Троiца
Joomla! is Free Software released under the GNU/GPL License.
хосцінг HOSTER.BY