Альтернативное изображение
Альбом "Журавы" - 2001
29.11.2006 г.
1. Добры вечар

Добры вечар тому
Хто ў гэтам(у) дому
Сталы засцілайця
Ражаство спраўляйця (й)
А па гэтай мове
Дудзімо ўсе здаровы (й)
А па гэтай казцы
Жыві хазяйка ў ласцы (й)
Добры вечар табе

2. Ня ддай

Ня дай, ня дай
Мяне мамачка
У чужы край
Ня ддай, ня ддай
У чужым краю нічагусенькі не знаю
У чужым краю
ня ддай, ня ддай мяне мама
А я цябе маё дзіцятка
А я цябе навучаю
Сустрэнеш ты там старых людзей
Грамаду, паклонішся
Скажуць людзі: навучонае мамачкі
Скажуць людзі
Скажуць людзі: а разумнага татачкі
Скажуць людзі
ня ддай, ня дда мяне мама

3. Галя

Паселі гэ(й)лубы
Пагарохаў'ю как усе (й)
Как усе гэ(й)лубы
Гарох клююць толька (й) дзін
Толька (й) дзін гэ(й)лубок
Ня п'ець, ня есць
На сваю (й) галубку
На сваю галубку паглядаіць
Што яго (й)
Што яго (й) галубка замечана
Крылышкам
Правая (й) крылышка ох, да адсечана
ай, я-яй...
Паселі госцейкі па застолейку
Как усе
Как усе госцікі і п'юць-ядуць
Толькі (й) дзін
Толькі (й) дзін Сашачка
Ня п'ець, ня есць на сваю (й) Галечку
На сваю Галечку
Паглядаіць, што яго Галечка
Што яго Галечка
Замечына косанькай
Правая косанька ой да распляцена
ай, я-яй...
Галя, Галя, Галя
Паселі госцейкі па застолейку
Как усе

4. Журавы

Журавы лятуць
Палудзень нясуць
Будзем мы (й) палуднаць
Журавы селі
Палудзень з'елі
Нечага (й) палуднаць
Мамачка ідзе
Палудзень нясе
Будзем мы палуднаць
Мамачка села (й)
Палудзень з'ела
Нечага палуднаць

5. Добрэ тому

Добрэ тому хто вячорак не знае
По ночы ня ходзіць
Дай ножак не збівае (й)
Ой, збіў ножку на вячорачкі йдучы
Мок як воўк под окенцам стоячы
Ой, загіну, дзяўчынонька, загіну
Подай мне праз акно жупана
Ой, рада б я да жупана даць
Будзе (й) да сварыці родна маці
Што б ты мне дай жупана не дала(й)
Што б ты мне да(й) жаною ня була(й)
Добрэ тому хто вячорак не знае
По ночы ня ходзіць да(й) ножак не збівае

6. У нас сягодня Купалле

На Купала, на купала
На Купала (й) на Купала
У нас сягоння(й) Купалачка, Купалачка
А ў нас заўтра Іванечка, Іванечка
А хто ня быў на Купаллі, на Купаллі
Бадай таго закапалі, закапалі (й)
на гарэ купарос, рос, рос,
а-я-яй
Купалінка - ноч маленька
Хоць маленька да ўдаленька
У нас сягоння(й) Купалачка
на гарэ купарос, рос, рос,
а-я-яй
Чорт дзяўчат за кудры трос
А-я-яй
На купала, на Купала

7. Куды паляціш

Куды паляціш шэр салавейка далёка?
А я палячу да чэраз тры сады ў чацвёрты
А там у мяне ўсе пташачкі ўлюблёны
А яны мяне(й) з лісціначкі паілі
Куды паляціш шэр салавейка далёка(й)?

8. Калінка

Ні праўдзівая(й) калінка
Казала цвісці ня буду(й)
Як прыйшла вісна(й) расцвіла
Ажно ростачкі пусціла(й)
о-о-о-гой-ай, я-яй
Ніпраўда твая(й) Галечка(й)
Казала замуж не пайду(й)
Як прыехаў Сашачка дык пайшла
Родную мамачку кінула(й)
о-о-о-гой-ай, я-яй
Ніпраўдзівая(й) калінка
Ніпраўда твая Галічка

9. Прыкракнула

Прыкракнула шэра вуціца на моры(й)
А што ж селязенюшкі майго доўга нет
Я й знаць яго шэры вуціцы спадманілі
А й знаць яго шэлкавой травой кармілі
А й знаць яго ключавой вадой паілі
Прыплакныла Галютушка ў цераме
А што ж майго Сатушкі доўга нет
А й знаць яго красны дзевіцы спадманілі
А й знаць яго ў высок церам вадзілі
А й знаць яго зеляным віном паілі

10. Ой, бору мой

Ой, бору мой, ой, бору мой
Чаму бору(й) ня шумён
Як мне бору(й) шумён быць
У мяне(й) бору пташак нет
гэй, ля-лё-ооо
Не забывайся Іванька
Што табе мамачка(й) казала
Што табе мамачка(й) казала
Ды ня пі первыя чарачкі
Ды ня пі первыя чарачкі
А злі коніку(й) на грыўку
Адна была(й) зязюлечка(й)
Адна была(й) шэрая(й)
Адна была(й) шэрая
Тую арлы(й) забралі

11. Ой, пайду...


Ой, пайду на рэчку
У адным чаравічку
Ой, гляну на воду
Якога я роду
Я роду харошага
На ліцо прэкрасна
Таму прападаю
Што доля няшчасна
Ой, на той жа рэчцы
Шчука-рыба йграе
Шчука-рыба йграе
Дай пары шукае
Шчука-рыба йграе
Дай пары шукае
Я млада гуляю
Дай пары ня маю

12. Камяная печанька


Камяная печанька
Вечар гарыш ды не выгарыш
Каменя да не раскаліш
Малая (й) дзевачка
Вечар сядзіш дай не заплачаш
Сваёй мамкі дай не разжаліш
Е чаго ж іне плакаці
Сваё лічко да ўціраючы
Маё лічко ек яблэчко
Мае шчочкі як ягадкі
Ой, радуйся маці
Сын нявехну вядзе
Харошую да рабочую
Дай на дзела дай ахочую

13. Ветры

А павейця ветры
Да з маёй старонкі(й)
Рана-раненька
Да з маёй старонкі
Абвяшчайця ветры
Майму татку весці
Рана-раненька
Майму татку весці
Што жывём мы з мілай
З мілай не ў любосці
Рана-раненька
З мілай не ў любосці
А павейця ветры
Да з маёй старонкі(й)
Рана-раненька
Да з маёй старонкі
Сцяной камяною
Са мной не гаворя(й)
Рана-раненька
Са мной не гаворя

14. Пожня

А чыя эта(й) шырокая пожня
Дай ня выкашана(й)
А ўжо ета(й) шырокая пожня
Дай ўжо выкашана(й)
А чыя ета(й) маладая дзевача
Дай ня высватана
А ўжо ета(й) маладая дзевачка
Дай ўжо высватана (Го!)

15. Сонца

Да ты яркае сонца
Сонца ні бывала жа ты ў наймі
( і ) ў наймі што б ты ў наймі пабывала
Пабывала ты бы по мне пагадала
Пагадала ты бы позненька ўсходжала
Да ты ярка... да ты яркае сонца
Апошняе абнаўленне ( 11.03.2020 г. )
 
« Папяр.   Наст. »

Слухаць

listen_google_music.png
download_on_itunes_w.png
© 1.2002 - 2024 этна-трыа "Троіца" / рэдактары: Сяргей Шупляк, Троiца
Joomla! is Free Software released under the GNU/GPL License.
хосцінг HOSTER.BY