Альтернативное изображение
Альбом "Сон-трава" - 2008
22.05.2008 г.

1. ЧАМБОР


Зялёны чамбор па дарожаньца(вой) сцелецца
Млада дзяўчына з сваёй сястрыца(й) дзеліцца

Табе сястрыца(ай), адна хусціца(вой), а мне дзве
Бо я паеду ў чужыя людзі, а ты не

Гэй, гэй, гэй
Гэй, гэй, гэй

Зялёны чамбор па дарожаньца(ой) сцелецца
Млада дзяўчына з сваім татулькам дзеліцца(ай)

Табе татуля(ай ) — сені, хата(ай), камора
А мне маладзе — куфар, адзенне(й), карова

Гэй, гэй, гэй
Гэй, гэй, гэй

Зялёны чамбор па дарожаньца(вой) стелецца
Млада дзяўчына з сваёй матуляй дзеліцца

Табе матуля(ай), адна кашуля(вой), а мне дзве
Бо я паеду ў чужыя людзі, а ты не

Зялёны чамбор па дарожаньца(ой) сцелецца
Млада дзяўчына з свёй радзінкай дзеліцца(й)

 
2. ВУЦІЦА

Ходзіць вуціца па сенажаці
Галоўку скланіўшы
Галоўку скланіў(шы)

За ёй селязень, за ёй шэранькі
Крыллейка апусціўшы
Крыллейка апусціў(шы)

Пастой вутачка, пастой шэрая
Мы з табой пашчабечым
Мы з табой пашчабе(чым)

Адстань селязень
Адстань шэранькай
Некалі шчабятаці
Некалі шчабятаць

Строяць жа сеці на мае дзеці
Хочаць іх палавіці
Хочаць іх палавіць
 

3. ЯРАМЕЙ

Там на луце-луце на шаўковай траўце
Гэй, лука, мая, лука маё зялёная(й) траўка шелкава(ай)

Ярамей каня пасе, дзеўка воду нясе
Гэй, лука, мая лука маё, зялёная, траўка шелкава(ай)

Дзев(ы)ка, дзявіца, да напой майго коня
Эй, лука, мая лука маё зялёная, траўка шелкава(у)

Будзе мяне маці біці(й) на парозе(й) палажыўшы
(г)Эх, лука, мая(ай) лука маё, зялёная, траўка шелкава(ай)

На парозе(й) палажыўшы на коскі ступіўшы
Эх, лука мая(й), лука маё зялёная, траўка шелкава(ай)

За таго(й) нялюба раменнай папругай
(г)Эх, лука, мая лука маё зялёная(й), траўка шелкава(ай)

Раменнаю плеццю да ўсё па заплеччу
Эх, лука, мая лука маё зялёная, траўка шелкава(ай)

 
4. АЖАНІЛА...

Ажаніла міне маць
Ні ўзнала(й) каго ўзяць

Узела(й) жонку маладу(й)
Ні па (а)бычаю майму(й)

Буду яе больна(й) біць
Буду яе больна(й) біць
Сам па вуляцы хадзіць

Сам па вуляцы хадзіць
У карагод дзевак вадзіць
У карагод дзевак вадзіць

А ўсе дзеўкі харашы
А ўсе дзеўкі харашы
Адна дзеўка(й) крашэ ўсех

Адна дзеўка крашэ ўсех
Што й растропана каса
Што й заплаканы глаза

Па за лугамі дымы стаўпамі
Святы вечар
Во й то ня дымы з коней пара йдзе
Святы вечар
Во й калі б я знаў чый сын праязджаў
Святы вечар
То б я за яго(й) сваю дочар аддаў

За Дунаем, Дунаем...

 
5. СОН-ТРАВА

Пад мастом-масте сон-трава расце
Ой лю-лі, лю-лі...

Сон-трава(й) расце і ягодачкі
Ой лю-лі, лю-лі...

Нашы дзевачкі-самаволачкі
Ой лю-лі, лю-лі...

Дзе віно(й) чуюць — там ноч начуюць
Ой лю-лі, лю-лі...

Дзе гарэлку п’юць — там нядзельку труць
Ой лю-лі, лю-лі...

Дзе салодкі мёд — там і круглы год
Ой лю-лі, лю-лі...

 
6. НА ДАЛІНЕ

Як на то й жа, на даліне на шырокім лу-(у)зе
На шырокім лузе(й)

На шырокай лугавіне на мягкае тра-(а)ве
Дзевачкі гулялі(й)

На Купала(й) ночка(й) мала
Э-гэ-гэй!
На Купала(й) ночка(й) мала
Э-гэ-гэй!

Ой, там дзевач(ы)кі гулялі
Са травы(й) цвяточкі рвалі
Ў вяночкі ўпляталі

Са травы цвяточкі рвалі
Ў вяночкі ўплята-(а)лі
На вянках гадалі

На Купала(й) ночка(й) мала
Э-гэ-гэй!
На Купала(й) ночка(й) мала
Э-гэ-гэй!

 
7. НАЛЯЦЕЛІ...

Наляцелі, наляцелі, наляцелі а тры сізы(й) галубы (м...м...м...)

Селі-палі, селі-палі, селі-палі ўдовушкі(й) на двары (м...м...м...)

Галаскамі, галаскамі, галаскамі ўдовушку збуджалі (м...м...м...)

Устань, устань, устань, устань удава і малада (м...м...м...)

Ой, паслухай, ой, паслухай, ой, паслухай
А што людзі гаварат (о-о-вой...)

Твайво(й) мужа, твайво(й) мужа, твайво(й) мужа
На галовушках нясуць(о-во-вой...)

Схаранілі, схаранілі
Схаранілі ў высокім кургане(о-во-вой...)

 
8. ПЛЫВЕ ШЧУКА

Плыве шчука, плыве рыба па ціхой вадзе(й)
Прыбудзь, прыбудзь маё мамко(о-о) к беднай сіраце

Ой, рада(й) б я прыбуваці да к табе
Да налегла сыра зямля(а-а) на грудкі мае

Да налегла(й) сыра зямля на грудкі мае
Замукнулісь кары вочкі(й) на тры замоке(й)

Прыхіліла(й) головачку і к дубочку
Німа, німа маёй мамч(ы)кі і ў радочку

А ўжо ж мая галовачка і ў цвеце
Німа, німа маёй мамач(ы)кі і на свеце

Ой, сяду я за іконай, буду паглядаць
А хто ж майму дзіцятачку будзе парадачак аддаваць

Растварыса, сыра зямля, растварыса...

 
9. ЧАТЫРЫ КУМЫ

На тым(ы) баку за рэч(ы)каю слабод(ы)ка(й) стаіць (2)

А што жа ў тэй слабодушке чатыры дамы (2)

А што жа ў тых (а) домікэх чатыры кумы (2)

Вы, кумушкі-галубушкі, сястрыцы мае (2)

Вы, пойдзеця ў зялёны сад завіця мяне (2)

Вы будзіця красі ірваць нарвіця і мне (2)

Кумушкі-галубушкі...

Вы будзіця(й) вяночкі пускаць пусціця мой (2)

 
10. САЛАВЕЙКА

Салавейка, салавейка, салавейка лугавы, ні пой рана да зары

Нету мамы, нету мамы, нету(й) мамачкі пры мне тут ў далёкай старане

Ой, пайду я, ой, пайду, ой пайду я ў даліну шукаць мамы магілу

Я й даліну, я й даліну. я й даліначку прайшоў, я й магілачку знайшоў

Устань мама, устань мама, устань мама не ляжы, мне(й) работку пакажы

Трэба(й) было, трэба(й) было, трэба(й) было вучыцца, як я цябе вучыла

Апошняе абнаўленне ( 11.03.2020 г. )
 
« Папяр.   Наст. »

Слухаць

listen_google_music.png
download_on_itunes_w.png
© 1.2002 - 2024 этна-трыа "Троіца" / рэдактары: Сяргей Шупляк, Троiца
Joomla! is Free Software released under the GNU/GPL License.
хосцінг HOSTER.BY