Альтернативное изображение
Краіна мрояў
24.07.2007 г.
Blog www.pozirk.org - 11 / 07 / 2007, аўтар: Meramo

Чытайце эксклюзіўны рэпартаж беларускага блогера Chegor`a, спецыяльна акрэдытаванага ад блога “Позірк” на фэсце “Краіна Мрояў” у Кіеве.

Пра тое, што адбываецца на пачатку ліпеня ў Кіеве нельга казаць як пра чарговы звычайны фэст. Гэта нашмат больш. Бо дзякуючы намаганням арганізатараў (а гэта перш за ўсё Алег Скрыпка) гледачы маюць магчымасць за тры дні ўбачыць і дакрануцца да культуры паловы Еўропы. Францыя, Ангельшчына, Літва, Україна, Фінляндыя, Македонія, Беларусь - гэта далёка не поўны спіс усіх выканаўцаў.

Трэба адзначыць, што фестываль мае не фальклорны а этнічны характар і таму на ім можна пачуць самую розную музыку, ад року і да электронных апрацовак народных матываў. Але першаснай безумоўна застаецца народная традыцыя. І яна займае галоўнае мейсца на гэтым свяце музыкі. А калі ўлічыць што акрамя галоўнай сцэны вакол Співоче поля разгорнутыя і шэраг маленькіх, а таксама алея майстроў, то калі ты трапляеш туды, амаль немагчыма выбрацца ў горад, ды гэта і не патрэбна, бо ўсё што патрэбна там ёсць.

Каб патрапіць у Кіеў у гэтыя дні беларусы выбіралі розныя шляхі, хтосьці шукаў больш простых шляхоў і ехаў цягніком, а хтосьці вырашаўся ехаць аўтаспынам. То нядзіва што ў гэты час можна было лёгка сустрэць на трасе “сябра па розуму”. Але незалежна ад шляху канчатковая мэта была адна - Співоче поле.

Адным з самых прыемных момантаў фестывалю безумоўна з’яўляецца атмасфера свята. Нягледзячы на тое, што алкаголь можна было набыць абсалютна без праблемаў, але за тры дні не было заўважана ніводнага п’янага чалавека. У Беларусі любое масавае мерапрыемства выліваееца ў п’янку, а тут людзі прыходзяць адпачываць.

І неват дождж які перыядычна пачанаўся і знікаў не здолеў разагнаць людзей па хатах. Усе мужна хаваліся пад парасоны, дрэвы і пабудовы, але ўпарта не разыходзіліся. А моладзі ўвогуле быў паралельны гэты самы дождж і яна атрывалася пад сцэнай.

І калі пачынаюцца мерапрыемствы кожны дзень у 14.00 то да 22.00 вельмі складаны кудысьці выбрацца ў горад, бо калі ты можаш у адным мейсцы паслухаць этна-джаз, праз 20 метраў падзівіцца на байцоўскія танцы, а яшчэ праз 20-ць зайсці ў школу традыцыйнага танцу, то хочацца проста разарвацца на мелкія кавалкі і зазірнуць паўсюль.

І безумоўна трэба абавязкова прысутнічаць на канцэрце, што адбываеца на вялікй сцэне ўвечары. Фактычна - гэта падсумаванне ўсяго найлепшага і найдасканалейшага. І кожны год гэта абсалютна новыя гурты, бо як зазначыў Алег Скрыпка, арганізатары прынцыпова запрашаюць кожны год новые каманды, каб людзі маглі пачуць і адчуць, наколькі шмат ёсць цікавых гуртоў, пра якія мала хто ведае. Напрыклад выдатнейшы гурт “Карпатіана” з Англіі, ўзначальвае іх этнічны ўкраінец Юры Балюк і вельмі рэкамендую зайсці на іх сайт www.carpathiana.com.

 Ну і кожны год запрашаюцца госці з Беларусі. На гэты раз імі была “Троіца”. Яны нават прывезлі ў Украіну свой новы кліп, прэзентацыя якога і адбылася на “Краіне Мрій”. А таксама расказалі пра творчыя планы: у прыватнасці ў бліжэйшы час рыхтуецца іх новы альбом, які будзе называцца “Жар-Жар”, як расказалі яны самі, гэты альбом фактычна іх эксперымент і стылістыка будзе самая разнастайная. У невялічкім інтэрв’ю Іван Кірчук адзначыў, што для правядзення такога фестывалю перш за ўсё патрэбны грошы, а ў Беларусі ён людзей, якія могуць выцягнуць фэст такога ўзроўню не ведае.

Ну і вельмі вялікае здзіўленне выклікала з’яўленне на фэсце Віктара Юшчанкі, які проста разам з сям’ёй проста прыйшоў адпачыць.На пытанне аўтара дадзенага артыкула ці патрэбны такія фестывалі, ён адказаў што безумоўна патрэбны, бо людзі павінны адпачываць і ўсім фэсты такога кшталту вельмі падабаюцца.

Тры фестывальных дні прайшлі вельмі хутка і вось ужо ўсе наскакаліся праз вогнішча, напіліся піва, наслухаліся музыкі, знайшлі дзесятак новых сяброў і разыходзіліся ў розныя бакі. Але разыходзіліся не з сумам, а з вялікай радасцю. Бо будзе новы год і новы фэстываль. Бо нельга знішчыць краіну, і нельга знішчыць Мроі. І яны застануцца ў нашых сэрцах і выясёлыя “Варттіна” з Фінляндыі і эклектычныя македонцы “Езма Редзепова” і ўсе астатнія…

… Україна жыве і Мроя жыве. І я не ведаю як вы, а я дакладна ведаю дзе я буду наступным пачаткам ліпеня.

P.S. А далей шляхі розныя, бо фестывальны час толькі распачынаецца. Хто са мною на Шэшоры?

Апошняе абнаўленне ( 26.01.2020 г. )
 
« Папяр.   Наст. »
© 1.2002 - 2024 этна-трыа "Троіца" / рэдактары: Сяргей Шупляк, Троiца
Joomla! is Free Software released under the GNU/GPL License.
хосцінг HOSTER.BY