Альтернативное изображение
ФАЛЬКЛОР
БАТЛЕЙКА
МУЗЕЙ
АБРАДЫ
ЛІТАРАТУРА
ЭКСПЕДЫЦЫІ
БАТЛЕЙКА ЛІТАРАТУРА ЭКСПЕДЫЦЫІ

...Што мы можам зрабіць цяпер, каб аднавіць сувязь паміж пакаленнямі? Першае — пачаць з нейкіх архіўных раскопак, «экспедыцый» у сваю сям’ю, род, сабраць па макулінках разнастайныя дадзеныя. Не купляць пячатку з надпісам «граф», а сапраўды адшукаць, чым займаліся дзед і бабуля. Я толькі ў гэтым годзе запісаў мамчыны польскія песні, прытым, што ўсё жыццё займаюся беларускім фальклорам. І вельмі шкадую, што зрабіў гэта так позна, таму што цяпер ёй 75 гадоў, і частку песень яна ўжо не памятае. Але тое, што я змог запісаць, перадам дзецям, дзеці пакінуць нейкую інфармацыю ўнукам. Яшчэ нядрэнна было б даведацца, чым захапляліся ў сям’і, што любілі, якія стравы гатавалі, як сустракалі Новы год, іншыя святы. І калі мы ўсе гэтыя звесткі ў сям’і пачнем высвятляць, з’явіцца імкненне даведвацца нешта яшчэ: пра сваякоў, пра звычаі, пра нашую творчасць. Мы жывем у век спажывання, і калі з прыродай некаторыя запушчаныя намі працэсы ўжо незваротныя, то з людзьмі ўсё яшчэ ёсць магчымасць наладзіць паважлівыя і культурныя адносіны...

Іван Кірчук

 
© 1.2002 - 2024 этна-трыа "Троіца" / рэдактары: Сяргей Шупляк, Троiца
Joomla! is Free Software released under the GNU/GPL License.
хосцінг HOSTER.BY