Кліп "Тры Янгалы" - штосьці за межамі звычайнага

Кліп "Тры Янгалы" - штосьці за межамі звычайнага

Postby dostan on 03 Jun 2008, 10:19

Толькі сёння ўбачыў гэты кліп. І праслухаў іншы варыянт гучання маёй самай любімай песні. Зараз проста выбіты са звычайнага рытму жыцця. Вельмі ўразіла. Гэта на самой справе - нешта за межамі звычайнага.
Цікава, як гэты кліп астатнім?
dostan

 
Posts: 1
Joined: 03 Jun 2008, 10:03

Re: Кліп "Тры Янгалы" - штосьці за межамі звычайнага

Postby Maloi on 06 Jun 2008, 10:49

Ну кстати, если говорить о вокале Ивана, то в Спадчыне загінуўшых весак меня больше впечатлает своей эмоциональностью.
А вот музыка канешне хорошо легла на эту песню.

Говоря еще о вокале, то Сон-трава не изобилует нотами, взятыми Иван Ивановичем, от которых бегут мурашки по коже ))
Maloi

 
Posts: 2
Joined: 06 Jun 2008, 10:26

Re: Кліп "Тры Янгалы" - штосьці за межамі звычайнага

Postby admin on 06 Jun 2008, 20:18

а мне концовка песни очень напоминает что то из творчества Radiohead...
User avatar
admin
Site Admin
 
Posts: 4
Joined: 26 Aug 2007, 15:06
Location: Minsk, Belarus

Re: Кліп "Тры Янгалы" - штосьці за межамі звычайнага

Postby Ярыла on 08 Jun 2008, 22:50

Песьня была запісана ў вёске Барталамееўка Веткаўскага раёну. Але цікава, што амаль такая ж песьня нядаўна выйшла на кампакце аднаго расейскага этна-дуэта па-руску пад назвай "уж вы, голубі", нібыта запісаная недзе на поўначы эўрапейскае Расеі. Потым магу ўдакладніць. Я мяркую, што песьня магла патрапіць туды з нашымі палоннымі падчас беларуска-маскоўскай вайны 1654-67 гг. Якія меркаваньні?
Што да кліпа - вельмі даспадобы нават усім маім знаёмым, якія далёкія ад фальклёру. Амаль усе просяць копію. Гэта посьпех!
Ярыла

 
Posts: 4
Joined: 08 Jun 2008, 22:32

Re: Кліп "Тры Янгалы" - штосьці за межамі звычайнага

Postby Maloi on 13 Oct 2008, 18:26

А вось і ўрывак
http://kuznya.ru/sound/book/angely.mp3

Як па мне, дык дастаткова чутно, што ўзята з беларускай мовы толькі беларускія гукі зьменены на рускія, можа і памыляюся
Плагіят, падарства з кузні :D
Не лічу што яны вандравалі па весках і шукалі гэтую песню, 100% пачулі ў Троіцы і пеайгралі. :)
Maloi

 
Posts: 2
Joined: 06 Jun 2008, 10:26

Re: Кліп "Тры Янгалы" - штосьці за межамі звычайнага

Postby Ярыла on 20 Oct 2008, 00:00

Ёсьць яшчэ варыянт. Веткаўскі раён (як і сама Ветка) некалі быў населены беглымі з Маскоўшчыны стараверамі, якія ў ВКЛ атрымалі дазвол жыць у сваёй традыцыйнай веры. Поўнач Расеі (Памор'е) - колішняе мейсца шчыльнага пражываньня старавераў. Так што песьня сапраўды магла прыйсьці са стараверамі і потым увайсьці ў наш фальклёр.
У прынцыпе, рэлігійных песень мала. Хрысьціянства фальклёру меньш дала, а больш разбурыла. Нават калі песьня рэлігійная - у яе паганскія карані. У "Трох янгалах", верагодна, першапачатковы сэнс мог быць пра ВЫРАЙ, куды могуць патрапіць зьвяры і птушкі, але чалавек - ніколі. А ўжо пасьля песьня "абрасла" хрысьціянскім сэнсам. Так што такая протапесьня магла быць у старажытнасьці шырока распаўсюджана ў розных, тады яшчэ фармаваўшыхся, народаў. Цікава, ва ўкраінцаў ёсьць што падобнае?!
Ярыла

 
Posts: 4
Joined: 08 Jun 2008, 22:32


Who is online

Users browsing this forum: No registered users and 1 guest

cron