У маскоўскіх крамах "Саюз" з'явіўся перавыданы на лэйбле "Scetis Music" альбом "Сем" (нумар па каталёгу SKMR-048). Плыта таксама мае два канцэртных відэа-трэка. Адзін з медыя-трэкаў ("Па Морачку") можна паглядзець на http://www.youtube.com/watch?v=_EmNAjNQmgI
(або з нашага сайта, у падзеле Відэа)
Аўтар: troitsa
22.08.2007 г.
Па спасылке http://www.youtube.com/watch?v=qYjf5aYkdz8 (або з нашага сайта) можна паглядзець інтэрнэт-вэрсію кліпа Сяргея Дзмітрэнкі, Юлі Рудзіцкай і Наталлі Чатковай на песню "Тры Янгалы"(8.2 Mb). 25 жніўня ў 21.30 адбудзецца прэм'ера кліпа ў этэры канала МТВ Беларусь. Глядзіце у падзеле Відэа!
Сення у ТРОІЦЫ з'явіўся першы анімацыйны кліп на песню "Тры Янгалы" з новага альбома. Аўтары кліпа Сяргей Дзмітрэнка, Юлія Рудзіцкая і Наталля Чаткова.
Аўтар: Administrator
29.03.2007 г.
Па лінку: http://vision.rambler.ru/users/troitsatv/1/ можна паглядзець фрагменты з канцэрту 2000 г. ў Мінску (рэж. В.Шэвелевіч, "Белвідэацэнтр"). Хто выклаў гэта на рамблеры так і не ведаем?